- зырчэць
- зырчэць
незак.
Становиться ярче.У буржуйцы гуло ўсё больш настойліва, агонь зырчэў. Лупсякоў. Уранку гэтак ветла-ветла, уранку гэтак светла-светла зырчэў туман, трымцеў прамень. Стральцоў. Часам на двор выходзілі людзі з запыленымі тварамі, чорнымі вусамі і бародамі, і ў цемры пачынаў зырчэць агеньчык цыгаркі. Тычына. ЗЭДЛІК, -ам., разм.Комнатная переносная скамеечка. На вокнах свежыя фіранкі ўсміхаюцца, прасцірадламі чыстымі пазасланы зэдлік і столік з шавецкім капыллем, шыллем і начыннем розным... Лынькоў. Спяшаюць гледачы ў клуб - хто з зэдлікам, хто з табурэткай... Барадулін. Мне даражэй за ўсё на свеце вось гэты зэдлік і услон. Пушча.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.